Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АСУДЖАНЫЯ ЗА ЎДЗЕЛ У НЕСАНКЦЫЯНАВАНЫМ МІТЫНГУ АКТЫВІСТЫ КХП БНФ ВЫЙШЛІ НА ВОЛЮ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Сёньня да брамы менскага спэцпрыёмніка, дзе трое сутак правялі Юры Беленькі, Валер Буйвал, Уладзімер Плотнікаў, Зьдзіслаў Абрэмскі й Канстанцін Кашэль, прыйшлі каля дзясятка іх калегаў з КХП БНФ. За ўдзел у несанкцыянаваным мітынгу ў абарону незалежнасьці яны былі пакараныя кароткатэрміновымі арыштамі. Прычым, па 1–2 дні ў зьняволеньні яны правялі яшчэ да суду.

Тым ня менш, паводле Юрыя Беленькага, у камэры, дзе трымалі яго і ягоных калегаў, панаваў пераможны настрой:

(Беленькі: ) “Я папраўдзе не чакаў ад сваіх калегаў, якія першы раз патрапілі ў такія ўмовы, бо для чалавека, які вырас у цывілізаваных умовах, гэта псыхалягічны дыскамфорт. А тут маі калегі былі ў вельмі ўзьнёслым настроі. Тое, што яны выйшлі, яны сказалі праўду, заклікалі народ абараняць сваю дзяржаву ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй. Тое, што рэжым раскрыў сваю сутнасьць, як мішура абляцела іх незалежніцкая рыторыка. І таму спадарства, якое сядзела разам са мной, яно гэта разумела — і адпаведны быў настрой”.

Пакараныя гавораць, што адносіны да іх у прыёмніку з боку ахоўнікаў былі нармальнымі, харчаваньне здавальняючым. Адзіная нязручнасьць — у камэры было вельмі халодна.

Усе пяцёра актывістаў КХП БНФ лічаць свой арышт незаконным і будуць дамагацца адмены судовага рашэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG