Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ШКЛОЎСКІМ “ЗУБРАМ” ДАПАМОГ АМЭРЫКАНЕЦ БЕЛАРУСКАГА ПАХОДЖАНЬНЯ


Марыя Ўсьціновіч, Шклоў

Пяцёра маладых людзей былі прызнаныя вінаватымі ў абразе гонару і годнасьці Аляксандра Лукашэнкі за перадвыбарчы пэрформанс. Яны апранулі маскі з вусамі й праводзілі перадвыбарчую агітацыю ў саўгасе “Гарадзец”, які некалі ўзначальваў Аляксандар Лукашэнка.

Шклоўскі раённы суд пакараў актывістаў “Зубра” вялікімі грашовымі спагнаньнямі.

Паводле словаў прэсавага сакратара незарэгістраванага руху “Зубр” Аляксандра Атрошчанкава, пры канцы верасьня, за тыдзень да заканчэньня тэрміну ўплаты не хапала каля 2000 даляраў. Таму на сайце руху была разьмешчаная абвестка з просьбай аб дапамозе, на якую адгукнуліся са Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Чалавек, пра якога вядома, што ён ня вельмі даўно зьехаў у ЗША зь Беларусі, выдаткаваў грошы, якіх не хапала шклоўскім “зубрам” для аплаты спагнаньняў. На электронны адрас амэрыканца былі накіраваныя лісты ўдзячнасьці ад руху “Зубр” і асабіста ад шклоўскіх актывістаў.
XS
SM
MD
LG