Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БОЛЬШАСЬЦЬ РЫНКАЎ МЕНШЧЫНЫ ПАДТРЫМАЛА СТРАЙК ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ


Севярын Квяткоўскі, Менск

У Маладэчне падобны страйк адбыўся ўпершыню. Кажа галоўны рэдактар маладэчанскай “Рэгіянальнай газэты” Алесь Манцэвіч:

(Манцэвіч: ) “Раней такіх масавых акцыяў не было. Гэта ўпершыню — каб пустыя рады былі, шапікі зачыненыя, такога не было”.

Калі галоўны маладэчанскі рынак страйкаваў, дык прадпрымальнікі рэчавага рынку “Кірмаш Маладэчна” сваю пазыцыю мяркуюць вызначыць толькі 2 кастрычніка, бо сёньня паводле графіку маюць выходны. Але й тыя, што страйкавалі, на момант 1 кастрычніка ня вызначыліся, ці будуць працягваць страйк.

Няпэўная сытуацыя склалася і ў Салігорску: напярэдадні сярод прадпрымальнікаў ішлі бурныя дэбаты — ці браць удзел у акцыі пратэсту. Сёньня тут страйкаваў рэчавы рынак, а харчовы праігнараваў акцыю. Пра далейшыя пляны страйкоўцаў нам паведаміў карэспандэнт салігорскай газэты “Салідарнасьць” Дзьмітры Абрамычаў:

(Абрамычаў: ) “Прадпрымальнікі хочуць заўтра прыйсьці да будынка гарвыканкаму і сесьці на пляц цэнтральны, і сядзець моўчкі”.

Паводле каардынатара страйкаму па Менску й Менскае вобласьці Леаніда Каліцені, 1 кастрычніка на некаторых рынках быў выходны дзень. А таму паказальным днём масавасьці страйку прадпрымальнікаў мусіць стаць 2 кастрычніка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG