Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЭПУТАЦКУЮ ГРУПУ “РЭСПУБЛІКА” Ў ПАЛАЦЕ ПРАДСТАЎНІКОЎ СПРАБУЮЦЬ РАСФАРМАВАЦЬ


Уладзімер Глод, Менск

Генэрал Валеры Фралоў — адметная асоба сярод дэпутацкага корпусу. Менавіта ён упарта дапытваўся ў міністра фінансаў Мікалая Корбута пра тое, як фармуецца і ці кантралюецца міністэрствам адмысловы прэзыдэнцкі рахунак.

На апошняй сэсіі генэрал Фралоў паставіў пытаньне пра недавер кіраўніку палаты Вадзіму Папову. А 30 верасьня на паседжаньні рады палаты ён прапанаваў стварыць парлямэнцкую камісію дзеля расьсьледаваньня абставінаў зьнікненьня вядомых беларускіх грамадзкіх дзеячоў. Гэтая прапанова, як і іншыя, была адхіленая.

Сёлета ў красавіку спадар Фралоў стварыў адмысловую дэпутацкую групу “Рэспубліка”. Тады ў яе ўвайшлі 12 асобаў, сярод якіх, у прыватнасьці, дэпутаты-бізнэсоўцы Ўладзімер Парфяновіч і Юры Марозаў. Аднак днямі два дэпутаты, Мікалай Дуніч і Ўладзімер Семянюк, выйшлі са складу групы, а яшчэ адзін — Генадзь Дылеўскі ўзьняў пытаньне пра зьмену лідэра.

Я спытаўся ў дэпутата Фралова, чым, на ягоную думку, выкліканыя такія захады ягоных калегаў? Адказвае Валеры Фралоў:

(Фралоў: ) “Пазыцыя, якую заняла дэпутацкая група “Рэспубліка”, — магчыма, не зусім сымпатычная ўладам. У нас жа дыялёг атрымліваецца вельмі рэдка. Таму з узгаданымі сябрамі групы правялі гутаркі, растлумачылі, што яны памыляюцца. Шмат з кім былі такія размовы. Вось яны і сышлі”.

(Карэспандэнт: ) “Як я разумею, размовы вялі кіраўнікі палаты...”

(Фралоў: ) “Ня толькі парлямэнту”.

Паводле інфармацыі некаторых дэпутатаў, учора і сёньня кіраўніцтва палаты прадстаўнікоў сустракалася зь лідэрамі ўсіх дэпутацкіх групаў і раіла ім не ўздымаць вострых пытаньняў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG