Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СТВОРАНЫ АРГКАМІТЭТ АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАЙ АКЦЫІ ПРАТЭСТУ 17 ЛІСТАПАДА


Ігар Карней, Менск

Мэты акцыі 17 лістапада сфармуляваныя ў рэзалюцыі, якую сёньня агучыў Вінцук Вячорка:

(Вячорка: ) “Прадэманставаць адзінства і рашучасьць беларускага народу ў адстойваньні незалежнасьці дзяржавы. Прадэманстраваць уладам незадавальненьне грамадзтва сацыяльна-эканамічнай палітыкай, якая прыводзіць да зьбядненьня і жабрацтва народ. Выказаць рашучы пратэст супраць масавых парушэньняў правоў чалавека і свабоды слова. Прадэманстраваць усім грамадзянам, якія хочуць, каб Беларусь была незалежнай, дэмакратычнай і заможнай краінай, што яны не адны, і што такіх большасьць”.

Прадстаўнікі аргкамітэту разьлічваюць, што 17 лістапада на вуліцы буйных беларускіх гарадоў выйдуць людзі, якія рэальна разумеюць маштабы небясьпекі, што сыходзіць з Усходу. Гаворыць лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец:

(Севярынец: ) “Акцыя павінна быць вельмі рашучай. Пагроза Беларусі сфармуляваная Пуціным вельмі дакладна: падзел краіны на шэсьць частак і ўваход у склад Расейскай Фэдэрацыі. Формула не зьяўляецца абстрактнай; яна ёсьць канчатковай мэтай тых імпэрскіх сілаў Расеі, якія прагнуць рэваншу. Асноўнай мэтай той кааліцыі, якая паўстала за незалежнасьць, павінен стаць рашучы адказ зь Беларусі: не — такім аб’яднаньням, не — такім саюзам, не — такім канстытуцыйным актам”.

У акцыі 17 лістапада ня будзе браць удзел сацыял-дэмакратычная партыя Міколы Статкевіча. Да канца тыдня зьбіраецца абмяркоўваць мэтазгоднасьць удзелу ў шэсьці і кіраўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Не акрэсьлілі пакуль сваю пазыцыю камуністы Сяргея Калякіна і Партыя працы.
XS
SM
MD
LG