Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МІЖПАРЛЯМЭНЦКАГА САЮЗУ ЗАСТАЮЦЦА ПРЭТЭНЗІІ ДА БЕЛАРУСКІХ УЛАДАЎ


Юры Дракахруст, Прага

Паводле Архіпава, у камітэце знаходзіліся дзьве скаргі – Мечыслава Грыба і Андрэя Клімава, а таксама зварот у сувязі са зьнікненьнем Віктара Ганчара. Аляксандар Архіпаў заявіў, што прэтэнзія Мечыслава Грыба, які скардзіўся на пазбаўленьне яго адвакацкай ліцэнзіі, была зьнятая. Паводле Архіпава, сябрам камітэту былі прадстаўленыя дакумэнты, зь якіх вынікала, што Грыб "сам не зацікаўлены ў вырашэньні ўзніклай сытуацыі". Гэткая ж праблема, на думку Архіпава, назіраецца і ў дачыненьні да Клімава. Ён быў асуджаны да шасьці гадоў пазбаўленьня волі. У сёлетнім сакавіку Клімаву пазбаўленьне волі было заменена на папраўчыя работы па месцу жыхарства з утрыманьнем у даход дзяржавы часткі заробка. "Самым цяжкім", паводле Аляксандра Архіпава, застаецца пытаньне аб лёсе Віктара Ганчара, які зьнік бязь вестак у Менску ў верасьні 1999 года.
XS
SM
MD
LG