Лінкі ўнівэрсальнага доступу

УРАД ЗША РАСПАЎСЮДЗІЎ ЗАЯВУ З НАГОДЫ ПРЫСУДУ ВІКТАРУ ІВАШКЕВІЧУ


Юры Дракахруст, Прага

Урад Злучаных Штатаў Амэрыкі, гаворыцца ў заяве, "далучаецца да заяваў Эўразьвязу і прадстаўніка АБСЭ па свабодзе СМІ Фраймута Дувэ, якія асуджаюць прызнаньне вінаватым галоўнага рэдактара беларускай газеты "Рабочы" Віктара Івашкевіча... Злучаныя Штаты разглядаюць гэтыя дзеяньні як прыкмету пагаршэньня сытуацыі са свабодай прэсы ў Беларусі". У дакумэнце таксама зазначаецца, што "справе Івашкевіча папярэднічаў прысуд, вынесены 24 чэрвеня журналістам гарадзенскай газэты "Пагоня" Мікалаю Маркевічу і Паўлу Мажэйку". ЗША заклікаюць урад Беларусі адмяніць гэтыя абвінавачаньні і прысуды, "несправядлівыя законы аб паклёпе", а таксама спыніць "палітыку крымінальнага перасьледу і запалохваньня незалежных журналістаў". "Беларусі варта прытрымлівацца сваіх абавязкаў у галіне свабоды слова і свабоды мэдыяў, якія яна ўзяла на сябе як краіна-сябра АБСЭ", – падкрэсьліваецца ў заяве ўраду ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG