Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯШЧЭ АДНОЙ АХВЯРАЙ НЕВЯДОМЫХ СТАЎ ЖУРНАЛІСТ ГЕНАДЗЬ КЕСЬНЕР


Любоў Лунёва, Менск

У суботу ўвечары на Генадзя Кесьнера, калі ён вяртаўся дамоў з аўтобуснага прыпынку, напалі невядомыя. Яго ўдарылі нейкім вострым прадметам ззаду па галаве. Генадзь упаў і страціў прытомнасьць. Мінакі дапамаглі яму дайсьці дадому. Там маці выклікала “хуткую”, якая адвезла Генадзя ў шпіталь.

У хірургічным і траўматалягічным аддзяленьнях 9-га клінічнага шпіталя цяпер шмат пацыентаў, якія сталі ахвярамі рабаўнікоў і хуліганаў. Сам Генадзь Кесьнер гэты напад лічыць звычайным крымінальным здарэньнем.

(Кесьнер: ) “Я лічу, што гэта звычайны, банальны рост крыміналу ня толькі ў Менску, а ўвогуле па Беларусі. Гэта адлюстроўвае тую крымінагенную сытуацыю, якая склалася ў нашай краіне. Тым больш, што гэта спальны раён Малінаўка, у якой я жыву, — адзін з самых крымінальных раёнаў. Большасьць жыхароў тут складаецца зь перасяленцаў з раёнаў, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы.

Шмат хто ня можа знайсьці працу, уладкавацца на вучобу, рост колькасьці наркаманаў, алькаголікаў. Усё гэта прыводзіць да таго, што яны папросту пачынаюць кідацца на людзей нават беспадстаўна. У мяне нічога не ўзялі, а толькі нанесьлі чэрапна-мазгавую траўму і страсеньне мазгоў”.

Супрацоўнікі міліцыі завялі крымінальную справу, але хутчэй за ўсё яна папоўніць сумную статыстыку нераскрытых крымінальных злачынстваў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG