Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМБАСАДАР ЗША Ў АБСЭ: "БЕЛАРУСКІ РЭЖЫМ АДВЯРНУЎСЯ АД ГЭТАЙ АРГАНІЗАЦЫІ. СТАНОВІШЧА З ПРАВАМІ ЧАЛАВЕКА Ў БЕЛАРУСІ ПРАЦЯГВАЕ ПАГАРШАЦЦА"


Юры Сьвірко, Менск

Зьвяртаючыся да прадстаўніка Эўрапейскага Зьвязу Хавіера Саляны пасьля ягонай прамовы на паседжаньні Сталае рады АБСЭ, амэрыканскі амбасадар Стывэн Мінікес заявіў:

"У Беларусі АБСЭ сутыкаецца зь цяжкім выклікам – у той час, калі мы спрабуем разьвязаць пытаньні наконт будучай дзейнасьці нашае Кансультацыйна-назіральнае групы. У рамках АБСЭ існуе згода, якая пераважае, наконт таго, што КНГ можа й мусіць рабіць важны ўнёсак у разьвіцьцё дэмакратычных інстытутаў у Беларусі ды заканчэньне беларускае самаізаляцыі, якая ўсё паглыбляецца ў міжнароднай супольнасьці", – заявіў амбасадар Мінікес.

Ён таксама зазначыў: "Аднак беларускі рэжым адвярнуўся ад добрых намераў гэтай арганізацыі ды прадухіліў разьвязаньне праблемы. Ягонае абыходжаньне з правамі чалавека працягвае пагаршацца. Зразумела, што АБСЭ ды Эўразьвяз падзяляюць адну й туж надзею наконт Беларусі, і мы цэнім істотную падтрымку з боку дзяржаваў-сяброў Эўразьвязу, якую яны ўжо аказалі ў справе КНГ АБСЭ.

Я лічу, што больш скаардынаваныя, калектыўныя намаганьні АБСЭ ды Эўразьвязу канструктыўна працаваць зь Беларусьсю дзеля забесьпячэньня вяртаньня КНГ маглі б прапанаваць Беларусі лепшы спадзеў на будучае дэмакратычнае разьвіцьцё, рэформы й канец ёю ж створанай ізаляцыі", – заявіў Стывэн Мінікес, амбасадар ЗША ў АБСЭ.
XS
SM
MD
LG