Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС КАЖА, ШТО Ў ВЕНЕ ЙДУЦЬ КАНСУЛЬТАЦЫІ З АБСЭ


Юры Сьвірко, Менск

Адказваючы на маё пытаньне пра тое, калі пачнуцца перамовы афіцыйнага Менску з АБСЭ, прэсавы сакратар беларускага дыпляматычнага ведамства Павал Латушка на сёньняшнім брыфінгу заявіў: "МЗС Беларусі пацьвярджае, што ў Вене пачаліся кансультацыі ў пытаньнях формаў узаемадзеяньня Беларусі й АБСЭ".

Паводле спадара Латушкі, гэтыя кансультацыі адбываюцца на ўзроўні сталых прадстаўнікоў Беларусі й Партугаліі, якая старшынюе ў гэтай арганізацыі. Аднак на просьбу ўдакладніць, калі ж пачаліся гэтыя кансультацыі, спадар Лтаушка нічога не адказаў, заявіўшы толькі, што "яны йдуць".

"Пазыцыя беларускага боку заключаецца ў тым, што цяперашняя форма прысутнасьці АБСЭ ў Беларусі зьяўляецца непрымальнай", – нагадаў прэсавы сакратар МЗС і паабяцаў пазьней распавядаць пра дэталі кансультацыяў і іх разьвіцьцё.

Тым часам прадстаўнік партугальскае місіі АБСЭ Антоніў Капінья зноў заявіў, што ня мае інфармацыі пра кансультацыі зь Беларусьсю. А супрацоўнік МЗС Партугаліі ў Лісабоне Пэдра Пінта сказаў, што дата пачатку перамоваў зь Беларусьсю яшчэ ня вызначаная.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG