Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЯНЫ ЖЫВУЦЬ ІЛЮЗІЯЙ”


Ул. інф.

(Глобус: ) “Па-першае, трэба разгледзець дыялектычна гэтую зьяву – Саюз пісьменьнікаў. Раней – так, ён даваў званьні, даваў магчымасьці друкавацца, а зараз засталася гэтая ілюзія, як засталася ілюзія, што “мы адновім Савецкі Саюз”. Саюз пісьменьнікаў – тут нават слова падобнае, “саюз”. І нехта верыць у гэты саюз. Гэта ілюзія.
Тым больш, што ілюзія не майго пакаленьня. Вось маё пакаленьне, пакаленьне “Тутэйшых” – ніхто ў гэтую ілюзію ня верыць, а вось старэйшае – так, яны жывуць ілюзіяй.

Калі прапаноўвалі яшчэ гадоў 10 – 15 назад Быкаву заняць гэтую пасаду і ён адмовіўся, я зразумеў, што вельмі правільна і разумна зроблена, што Быкаў даўно перарос гэтыя званьні і пасады... І адпаведна, усё больш і больш людзей, сапраўдных творцаў, разумеюць гэта.

Потым, ня трэба блытаць Саюз пісьменьнікаў з проста пісьменьнікамі. Гонар нашай нацыі – гэта літаратары, гэта пісьменьнікі, людзі, якія працуюць са словам. І гэта вельмі важна. Больш за тое, мараль – яна знаходзіцца ў рэчышчы вэрбальным, у славесным. А ў нас ідзе гутарка зараз, што гэты Саюз пісьменьнікаў быццам бы інструмэнт, які можа паўплываць на дзейнасьць людзей, якія ствараюць ідэалёгію дзяржавы і нацыі. Вось тут атрымліваецца блытаніна”.
XS
SM
MD
LG