Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЎРАЗЬВЯЗ ЗЬВЯЗВАЕ ПАЛЯПШЭНЬНЕ СТАСУНКАЎ ЗЬ БЕЛАРУСЬСЮ З ПРАГРЭСАМ У СУПРАЦОЎНІЦТВЕ БЕЛАРУСІ З КНГ АБСЭ


Юры Сьвірко, Менск

У заяве прадстаўніка дацкага старшынёўства ў Эўразьвязе гаворыцца:

"Існуе ясная ды агульная палітыка Эўрапейскага Зьвязу датычна Беларусі, якая базуецца на пакрокавым падыходзе. Адпаведна гэтаму, пазытыўныя крокі Беларусі атрымаюць у адказ пазытыўныя крокі Эўрапейскага Зьвязу на падставе ясна вызначаных крытэраў.

Пра гэтую палітыку праінфармавалі Беларусь увесну. Эўрапейскі Зьвяз даў ясна зразумець, што ён хацеў бы, каб распачаўся працэс паляпшэньня стасункаў дзеля заканчэньня беларускае самаізаляцыі. Неканструктыўнае стаўленьне Беларусі да Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ не дазволіла гэтаму працэсу пачацца.

На сустрэчы ў Капэнгагене з намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі Аляксандрам Міхневічам 5 верасьня 2002 году мы паўтарылі, што Эўрапейскаму Зьвязу трэба бачыць прагрэс у супрацоўніцтве з Кансультацыйна-назіральнай групай АБСЭ ды паляпшэньні ўмоваў для правоў чалавека й дэмакратыі перад тым, як Эўразьвяз зможа палепшыць свае стасункі зь Беларусьсю".
XS
SM
MD
LG