Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКАЕ ПЫТАНЬНЕ РАЗГЛЯДАЛАСЯ НА ПАСЕДЖАНЬНІ ЮРЫДЫЧНАГА КАМІТЭТУ ПАРЛЯМЭНЦКАЙ АСАМБЛЕІ РАДЫ ЭЎРОПЫ


Ірына Халіп, Страсбур

Яны палічылі даклад даволі супярэчлівым, асабліва выснову пра тое, што Рада Эўропы павінна працягваць двухбаковыя кантакты зь Беларусьсю.

Спадар Бэрэндт рэкамэндуе дэпутатам не супрацоўнічаць зь беларускай уладай на афіцыйным узроўні, але працягваць супрацоўніцтва на ўзроўні палітычных груп, у тым ліку і з палатай прадстаўнікоў. На паседжаньні Юрыдычнага камітэту дэпутат Дзяржаўнай Думы Расеі Аляксандар Шышлоў выступіў зь ініцыятывай падрыхтаваць выснову Камітэту для абвяшчэньня пасьля дакладу Бэрэндта:

(Шышлоў: ) “Сам даклад будзе разглядацца на пленарным паседжаньні Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы ў пятніцу. Гэты даклад рыхтуецца Палітычным камітэтам, але паколькі значная частка пытаньняў, зьвязаных з сытуацыяй у Беларусі, належыць да сытуацыі з правамі чалавека, то, натуральна, думка Камітэта па юрыдычных пытаньнях і правах чалавека ёсьць вельмі важнай. І вось для падрыхтоўкі высновы нашага камітэту сёньня быў прызначаны дакладчык.

Заўтра мы на паседжаньні камітэту будзем абмяркоўваць прапановы і магчымыя папраўкі да падрыхтаванага дакладу. Я думаю, што такія папраўкі будуць, бо апошнім часам сытуацыя ў Беларусі з гледзішча захаваньня правоў чалавека выклікае ўсю большую занепакоенасьць. Перш за ўсё, гэта датычыць сытуацыі са свабодай СМІ”.

Дарэчы, дакладчыкам Юрыдычнага камітэту прызначаны літоўскі дэпутат Вацлаў Станкевіч. Заўтра зранку пройдзе і першае паседжаньне адмысловай падкамісіі ў справе расьсьледаваньня зьнікненьняў беларускіх палітыкаў. Перш за ўсё, будзе абраны яе старшыня. Хутчэй за ўсё, гэта будзе вядомы праваабаронца, дэпутат Дзярждумы Расеі Сяргей Кавалёў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG