Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У СТРАСБУРЫ ПАЧАЛАСЯ СЭСІЯ ПАРЛЯМЭНЦКАЙ АСАМБЛЕІ РАДЫ ЭЎРОПЫ


Ірына Халіп, Страсбур

Пэтэр Шыдэр, у прыватнасьці, сказаў, што цяперашнія адносіны Беларусі і Расеі выклікаюць зьдзіўленьне, але ўсё ж такі непаразуменьні паміж двума прэзыдэнтамі не зьяўляюцца сапраўднай праблемай для Рады Эўропы. Таксама сп. Шыдэр зазначыў, што ў дыскусіі вакол сытуацыі ў Беларусі, якая адбудзецца ў пятніцу, павінна прагучаць галоўнае. А галоўнае, на ягоную думку, тое, што, пры наяўнасьці некаторых станоўчых зрухаў, Беларусь па-ранейшаму не адпавядае эўрапейскім стандартам.

Невядома, якія зрухі Пэтэр Шыдэр можа назваць станоўчымі; хутчэй за ўсё, ён проста выкарыстаў цытату са справаздачы сп. Бэрэндта, якая, дарэчы, дакладна гучыць так: “Нягледзячы на некаторы прагрэс, Беларусь паказвае пэўны дэфіцыт дэмакратыі і яшчэ не дасягнула стандартаў, што адпавядаюць Радзе Эўропы”.

Сёньня ў Страсбуры знаходзіцца толькі адзін сябра апазыцыйнай дэлегацыі – Уладзімер Нісьцюк. Анатоль Лябедзька, Вінцук Вячорка і Валянціна Палевікова павінны прыехаць заўтра. Што датычыць афіцыйнай дэлегацыі, то на сэсію ў сераду прыедуць толькі два дэпутаты палаты прадстаўнікоў: камуністы Андрэй Лосеў і Зінаіда Пянькова. Напэўна, Уладзімер Канаплёў гэтым разам вырашыў пазьбегнуць ролі ганца, які прыносіць дрэнныя весткі.
XS
SM
MD
LG