Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАКУРАТУРА НЕ ЗЬБІРАЕЦЦА РАСЬСЬЛЕДАВАЦЬ ФАКТ ПРАСЛУХОЎВАНЬНЯ ТЭЛЕФОННЫХ РАЗМОВАЎ АНАТОЛЯ ЛЯБЕДЗЬКІ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Нагадаем, Анатоль Лябедзька зьвярнуўся ў пракуратуру пасьля зьяўленьня ў друку тэксту ягонай тэлефоннай размовы з намесьнікам старшыні Дзярждумы Расеі Барысам Нямцовым, якая адбылася на пачатку верасьня. Лябедзька прасіў распачаць крымінальную справу і пакараць тых, хто насуперак закону падслухаў прыватную размову.

Анатоль Лябедзька заявіў, што і не чакаў іншага выніку свайго звароту ў пракуратуру. “Адразу было відавочна, што менавіта беларускія спэцслужбы праслухалі нашую размову з Барысам Нямцовым, і цяпер зразумела, што пракуратура забясьпечвае ім прыкрыцьцё”, — пракамэнтаваў дзеяньні пракуратуры краіны старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Беларусі.
XS
SM
MD
LG