Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БОЛЬШ ЯК 150 МАГІЛЁЎСКІХ БУДАЎНІКОЎ НАКІРАВАЛІ АДКРЫТЫ ЛІСТ АЛЯКСАНДРУ ЛУКАШЭНКУ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Будаўнікі абражаныя заявай спадара Лукашэнкі, які назваў 60% беларусаў п’яніцамі і нягоднікамі. Паводле меркаваньня будаўнікоў, бальшыню беларусаў давёў да п’янства менавіта Аялксандар Лукашэнка, пасьля праўленьня якога, як яны пішуць у лісьце, шкварка зьнікла, а чарка засталася.

Будаўнікі скардзяцца на маленькія заробкі, якія дазваляюць купляць толькі нізкаякасныя танныя напоі, у той час як беларускі “бацька” на прэсавай канфэрэнцыі хваліцца, што амбасадар Армэніі ў Рэспубліцы Беларусь прыносіць яму армянскі каньяк. Падпісанты нагадваюць спадару Лукашэнку, што яны хоць і ужываюць суррагаты, у адрозьненьне ад яго, але ў іх чыстыя рукі і чыстае сумленьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG