Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

“Сымбаль веры”. 21 верасьня

Ці ня кожны чалавек у сваім жыцьці трапляў у сытуацыю, калі за дабро яму заплацілі злом. Або і проста намагаўся некаму дапамагчы, а выйшла, што пашкодзіў сабе. Чалавек, напрыклад, дапамагае нейкаму сваяку матэрыяльна, а той пасьля можа не дапамагчы ў цяжкую хвіліну. Або зімой нехта на возеры праваліцца пад лёд, а іншы хацеў яму дапамагчы і таксама ўтапіўся. Атрымліваецца, што добрае жаданьне дапамагчы можа апынуцца злом таму чалавеку, што паімкнуўся на дапамогу.

Тэма чарговай перадачы “Сымбаль веры” – ці дабро караецца? Як цэрквы глядзяць на сытуацыю, калі за дабро людзям іншыя людзі адплочваюць злом? У перадачы бяруць удзел настаяцель Калоскай царквы ў Горадні айцец Аляксандар Велісейчык, расейскі каталіцкі сьвятар Аляксандар Хмяльніцкі і новы епіскап баптыстаў Беларусі Мікалай Сінкавец. Вядзе перадачу Сяргей Абламейка.


"Праскі акцэнт". 22 верасьня

На пачатку гэтыга тыдня галоўны рэдактар газэты “Рабочы” Віктар Івашкевіч быў асуджаны на два гады абмежаваньня волі. Напярэдадні быў моцна зьбіты ля свайго дому заснавальнік сацыял-дэмакратычнай газэты “Згода” Аляксей Кароль, які вяртаўся зь дзелавой паездкі. Як выявілася, у той самы час выпадкова сарваўся бандыцкі напад на былую кіраўніцу партыі “Надзея” Валянціну Палявікову. Днямі ўзбуджаная крымінальная справа супраць журналісткі Ірыны Халіп.

Што гэта – просты зьбег акалічнасьцяў ці пачатак новай хвалі рэпрэсіяў супраць апазыцыі? Ці мае гэта дачыненьне да абвастрэньня адносінаў паміж афіцыйным Менскам і Масквой? І якой мэты хочуць дасягнуць улады сваёй рэпрэсіўнай палітыкай?

Гэтыя тэмы абмяркоўваюць за круглым сталом старшыня Аб’яднанай сацыял-дэмакратычнай кааліцыі Аляксей Кароль і кінарэжысэр Юры Хашчавацкі. Вядзе гутарку Віталь Тарас.


“Беларускі дыялёг на Інтэрнэце”. 22 верасьня

Тэмы выпуску:

Для тых, хто прапусьціў: дзе пачытаць поўны тэкст прэс-канфэрэнцыі Аляксандра Лукашэнкі ў Сеціве?

Ці будуць у Беларусі суды за крадзяжы інфармацыі ў Сеціве?

Ленініяна ў Інтэрнэце – сайт пра помнікі Леніну ў Беларусі.

Беларусь у Сеціве. Як былыя жыхары Пінску, а цяперашнія эмігранты, праз Інтэрнэт гатуюць пінскі торт.

Перадачу падрыхтавала Вольга Караткевіч


“Вольная студыя”. 22 верасьня

Ліха без дабра не бывае. Захоп дзяржавай літаратурна-мастацкіх выданьняў пачынае даваць свой першы, нечаканы для захопнікаў плён. Пабачыў сьвет незалежны часопіс "Дзеяслоў", створаны звольненымі з касьцяноўскага голдынгу пісьменьнікамі. Адпраўленыя ў адстаўку рэдактары ў той ці іншай ступені спрычыняюцца да непадкантрольнага чыноўнікам выдавецкага працэсу. Нядаўна выдавецтва "Пейто" апублікавала гістарычнае эсэ былога рэдактара часопісу "Маладосьць" Генрыха Далідовіча "БНР і БССР", забранае аўтарам з патушанага дзяржавай "Полымя". Зь яго чытачы даведаюцца, як палымяны рэвалюцыянэр Фрунзэ дзясяткамі тапіў у моры белых афіцэраў, як Беларусь савецкая паўставала на руінах БНР, як першы старшыня беларускага камуністычнага ўраду Цішка Гартны адчайна змагаўся зь Мясьніковым-Мясьнікянам...

Гутарка Міхася Скоблы з Генрыхам Далідовічам – у нядзельнай "Вольнай студыі".
XS
SM
MD
LG