Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ВІЦЕБСКІЯ АКТЫВІСТЫ КХП БНФ ЗЬБІРАЮЦЬ ГРОШЫ ДЛЯ КУРАПАЦКАГА МЭМАРЫЯЛУ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Несанкцыяванае зьяўленьне апазыцыянэраў на цэнтральнай вуліцы Леніна было адразу ж заўважана міліцыянтамі: да пікетоўцаў падышлі супрацоўнікі Чыгуначнага райаддзелу міліцыі ды запатрабавалі спыніць акцыю. Калі Ўладзімер Плешчанка ды Аляксандар Салаўян не падпарадкаваліся, міліцыянты пачалі пагражаць фізычнай расправаю. Аднак распачаць бойку не наважыліся.

Паводле словаў спадара Плешчанкі, падчас сутычкі зь людзьмі ў міліцэйскай форме сярод віцебскіх мінакоў знайшлося шмат прыхільнікаў апазыцыі, а таксама нямала ахвотных ахвяраваць грошы на стварэньне ў Курапатах годнага помніка ўсім рэпрэсаваным. Цяпер пікет каля “Сіняга дому” будзе стаяць штодня.
XS
SM
MD
LG