Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АМБАСАДА ЗША Ў МЕНСКУ ВЫСТУПІЛА З ЗАЯВАЙ НАКОНТ ДАЧЫНЕНЬНЯЎ БЕЛАРУСІ З АБСЭ


Ул. інф.

Як зазначаецца ў заяве, Злучаныя Штаты падтрымліваюць намаганьні партугальскага старшынёўства АБСЭ знайсьці рашэньне, якое б забясьпечыла працяг працы КНГ у Беларусі, і заклікаюць урад Беларусі перагледзець сваё рашэньне. Апошнія дзеяньні ўладаў Беларусі не спрыяюць канструктыўнаму разьвязаньню праблемы.

Урад Злучаных Штатаў заклікае ўлады Беларусі адпавядаць іхнім міжнародным забавязаньням, узятым у рамках АБСЭ. Тое, што гэта ня робіцца, толькі шкодзіць інтарэсам Беларусі, гаворыцца ў заяве амэрыканскае амбасады ў Менску.

Злучаныя Штаты з занепакоенасьцю зазначаюць працяг пагаршэньня ўмоваў ў справе павагі да правоў чалавека й дэмакратыі ў Беларусі — тых сфэрах, дзе КНГ можа зрабіць істотны ўнёсак.

Беларусь мусіць вярнуцца на шлях палітычнае лібэралізацыі й павагі да правоў чалавека — калі яна спадзяецца палепшыць стасункі зь міжнароднай супольнасьцю ды скончыць самаізаляцыю.
XS
SM
MD
LG