Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУДОВЫЯ ВЫКАНАЎЦЫ АПІСАЛІ ЧАСТКУ МАЁМАСЬЦІ ГАЗЭТЫ "НАРОДНАЯ ВОЛЯ"


Альгерд Невяроўскі, Менск

Гэтае судовае разьбіральніцтва працягваецца ўжо каля 2 гадоў. Тамара Злобіч падала пазоў супраць газэты "Народная воля" і аўтара гэтага выданьня Сяргея Навоева. Судзьдзя лічыць, што ў адной са сваіх публікацыяў спадар Навоеў абразіў яе гонар і годнасьць, і патрабуе кампэнсацыі ў памеры 5 мільёнаў рублёў. Рэдакцыя сябе вінаватай не прызнае.

Намесьнік галоўнага рэдактара "Народнай волі" Анатоль Казловіч ня зьвязвае візыт у рэдакцыю судовых выканаўцаў зь нядаўнімі пагрозамі на адрас выданьня з боку Аляксандра Лукашэнкі.
XS
SM
MD
LG