Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МВФ АДМАЎЛЯЕЦЦА ПРАЦЯГВАЦЬ МАНІТОРЫНГ У БЕЛАРУСІ


Валер Каліноўскі, Менск

Прадстаўнік МВФ паведаміў, што такія паказчыкі ня могуць быць узгодненыя зь Міжнародным валютным фондам і таму нават гаворкі пра крэдыты МВФ весьці нельга. Заявы Томаса Рычардсана камэнтуе незалежны эканаміст Яраслаў Раманчук:

(Раманчук: ) “Я б назваў вынікі чарговай місіі МВФ так: старыя песьні пра галоўнае. Справа ў тым, што МВФ кожны раз гаворыць адно і тое ж: пра манэтарную палітыку, несумяшчальнасьць фіскальнай палітыкі, пра адкрытасьць бюджэту, пра інвэстыцыйны клімат, пра тое, што парамэтры прагнозу беларускага ўраду зьяўляюцца нерэальнымі.

І кожны раз, калі прыяжджаюць экспэрты, яны сутыкаюцца з адной і той жа пазыцыяй беларускага ўраду: ён ня хоча браць да ўвагі парады МВФ, быццам бы наш урад увогуле не цікавіць крэдытаваньне гэтай арганізацыяй.

Заява Томаса Рычардсана сьведчыць пра тое, што ўрад ня мае канцэпцыі эканамічнай рэформы, ён стараецца ўратаваць сытуацыю сёньня празь нейкія маніпуляцыі лічбамі з аднаго боку ды праз расейскія крэдыты ды танныя энэрганосьбіты — зь іншага. На заўтра, на месяц наперад — такімі тэрмінамі ніхто ў беларускім урадзе не разважае”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG