Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭЎРАЗЬВЯЗ ЗАКЛІКАЕ ЎЛАДЫ БЕЛАРУСІ РАСПАЧАЦЬ КАНСТРУКТЫЎНЫЯ ПЕРАМОВЫ ПРА БУДУЧЫНЮ КНГ АБСЭ Ў МЕНСКУ


Ул. інф.

Эўрапейскі Зьвяз выказаў падтрымку дзеяньням Партугаліі, якая цяпер старшынюе ў Арганізацыі бясьпекі й супрацоўніцтва ў Эўропе, у пошуку кампраміснага рашэньня, якое б адначасна адпавядала прынцыпам і духу АБСЭ. Эўрапейскі Зьвяз яшчэ раз заклікаў улады Беларусі перагледзець сваю пазыцыю і распачаць канструктыўныя перамовы адносна будучыні КНГ АБСЭ ў Менску.

ЭЗ выказаў у сваёй заяве заклапочанасьць сытуацыяй з дэмакратыяй і правамі чалавека. У заяве гэтай арганізацыі падкрэсьліваецца, што Зьвяз уважліва сочыць за разьвіцьцём адносінаў паміж АБСЭ і Беларусяй, а таксама за сытуацыяй у самой краіне. Эўрапейскі зьвяз лічыць, што АБСЭ мае выключна важную ролю ва ўмацаваньні дэмакратычных інстытуцыяў у Беларусі.
XS
SM
MD
LG