Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА ПРАПАНУЕ ЛУКАШЭНКУ РАЗАМ ПРАЙСЬЦІ ПСЫХІЯТРЫЧНЫ АГЛЯД, БО ПАДАЦЬ У СУД НА ЛУКАШЭНКУ НЕМАЖЛІВА


Юры Сьвірко, Менск

(Лябедьзка: ) “У мяне няма спэцыяльнае адукацыі, каб характарызаваць Аляксандра Рыгоравіча ды ягоныя заявы. Разам з тым, калі прынцыпова ёсьць такое пытаньне, дык я гатовы прайсьці абсьледаваньне псыхіятрычнае разам з Аляксандрам Рыгоравічам — тым больш, што грамадзкасьць Беларусі даўно турбуе і хвалюе гэтае пытаньне. І былі такія прапановы ад Аб’яднанае грамадзянскае партыі, каб усе кандыдаты на пасаду прэзыдэнта — кіраўніка дзяржавы — абавязкова такое праходзілі. Лукашэнка ад гэтага адмовіўся.

Ну, магчыма, ёсьць такая падстава, каб зрабіць гэта супольна — прадстаўнікам апазыцыі, і, магчыма, таму ж Нямцову, і Аляксандру Рыгоравічу. І тады ўсё стане на свае месцы, многім людзям стане ўсё зразумела.

На вялікі жаль, у мяне ёсьць дзьве няўдалыя спробы зьвяртацца ў суд з нагоды таго, што Аляксандар Лукашэнка абвінаваціў мяне ў атрыманьні канкрэтнае сумы грошай ад прадстаўнікоў замежных амбасадаў, а ў другім выпадку — што я зьяўляюся шпіёнам, які закончыў спэцыяльную ўстанову на Захадзе. І ў першым, і ў другім выпадку суд адмовіўся фактычна разглядаць гэтае пытаньне, матывуючы гэта тым, што гэта ёсьць фрагмэнт грамадзка-палітычнае дыскусіі”.

А прэсавая сакратарка Барыса Нямцова Лілія Дубавая на пытаньне, як рэагуе лідэр Саюзу правых сілаў на Лукашэнкавыя абразы, адказала гэтак:

(Дубавая: ) “Я ведаю Нямцова вельмі добра — як ягоная прэсавая сакратарка, якая шмат зь ім працуе. Нямцоў ня будзе камэнтаваць заявы асабістага характару. Гэта права Лукашэнкі — лічыць кагосьці хворымі людзьмі й гэтак далей. Вы ведаеце, можа, мы яго такім лічым — мы ж гэтага не заўляем. Калі ён ужо лаецца й пераходзіць на асобы, робіць такія заявы, значыць, яму няхораша. Значыць, яго зачапіла моцна. Але гэта ягоныя праблемы. Я думаю, што няма сэнсу камэнтаваць лаянку”.
XS
SM
MD
LG