Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІНІСТАР ЗАМЕЖНЫХ СПРАВАЎ БЕЛАРУСІ СУСТРАКАЕЦЦА Ў НЬЮ-ЁРКУ ЗЬ ДЗЕЙНЫМ СТАРШЫНЁМ АБСЭ


Юры Сьвірко, Менск

Cёньня ў Нью-Ёрку на сэсіі Генэральнае Асамблеі ААН выступіць кіраўнік беларускае дэлегацыі — міністар замежных справаў Міхаіл Хвастоў. Акрамя таго, на сёньняшні дзень заплянаваныя ягоныя сустрэчы з калегамі з Азэрбайджану, Бахрэйну, Лібіі й Партугаліі.

Нагадаю, што Партугалія сёлета старшынюе ў АБСЭ, і партугальскі міністар замежных справаў Антоніў Мартыньш да Круш ёсьць дзейным старшынём Арганізацыі Бясьпекі й Супрацоўніцтва ў Эўропе. Як паведамілі з партугальскага МЗС, на сустрэчы са спадаром Хвастовым галоўным пытаньнем будзе сытуацыя вакол Кансультацыйна-назіральнае групы АБСЭ ў Менску, якая ўжо амаль год ня можа нармальна працаваць.

Таксама міністар Хвастоў сустрэнецца сёньня з кіраўніцтвам Амэрыканскага габрэйскага камітэту, прадстаўнікі якога занепакоеныя праявамі антысэмітызму ў Беларусі.
XS
SM
MD
LG