Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВЯЧОРКА БУДЗЕ ПРАДСТАЎЛЯЦЬ АПАЗЫЦЫЮ Ў СТРАСБУРЫ


Віталь Цыганкоў, Менск

Сябры рады прынялі рашэньне, што на наступнай сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы беларускую апазыцыю будзе прадстаўляць лідэр БНФ Вінцук Вячорка. Сэсія Асамблеі пачнецца 23 верасьня ў Страсбуры, і там заплянаваны разгляд беларускага пытаньня.

“Мяркую, што перадаўшы Вінцуку Вячорку паўнамоцтвы прадстаўляць за мяжой беларускую апазыцыю, партыі-ўдзельніцы КРАПП пацьвердзілі тым самым, што яны катэгарычна выступаюць за сувэрэнітэт Беларусі”, — адзначыў для нашага радыё лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады Станіслаў Шушкевіч.
XS
SM
MD
LG