Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕЛАРУСІ ЗНАХОДЗІЦЦА ІРАЦКІ МІНІСТАР ЭНЭРГЕТЫКІ


Юры Сьвірко, Менск

Міністэрства замежных справаў Беларусі адмовілася ад усялякіх камэнтароў з нагоды прыезд ірацкага чыноўніка, але зазначыла, што афіцыйны Менск паведаміў пра гэты візыт, каб не было абвінавачаньняў у сакрэтнасьці. Беларускае МЗС параіла зьвяртацца ў Міністэрства энэргетыкі, якое, аднак, таксама ніякіх падрабязнасьцяў не падае.

Паведамляеца толькі, што візыт ірацкага міністра арганізаваны дзеля выкананьня пратаколу апошняга паседжаньня беларуска-ірацкае камісіі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якую зь беларускага боку раней узначальваў Уладзімер Замяталін, а цяпер кіраўнік афіцыйных прафсаюзаў Леанід Козік. Ірацкі міністар праводзіць сустрэчы ва ўрадзе Беларусі, Міністэрстве энэргетыкі ды на прадпрыемствах канцэрну “Бэлэнэрга”.

Амэрыканскае агенцтва Associated Press, паведамляючы пра гэты візыт, зазначае, што ён адбываецца на тле ўзмацненьня ціску на Ірак дзеля забесьпячэньня поўнага доступу ў гэтую краіну для інспэктараў ААН пад пагрозай ваеннай акцыі ЗША.

Агенцтва таксама нагадвае, што Аляксандар Лукашэнка, які стаўся моцна непрымальным для Злучаных Штатаў ды іншых заходніх дзяржаваў праз сваю аўтарытарную палітыку, з ахвотай кантактуе з Іракам і іншымі краінамі, якія ЗША абвінавачваюць у падтрымцы тэрарызму і намаганьні атрымаць зброю масавага зьнішчэньня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG