Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У САЛІГОРСКУ АДБЫЎСЯ СТЫХІЙНЫ ВЫСТУП РАБОТНІЦ ТРЫКАТАЖНАЙ ФАБРЫКІ “КУПАЛІНКА”


Міхал Стэльмак, Менск

Сёлета “Купалінка” працуе нерытмічна, з прычыны чаго швачкі па некалькі месяцаў мусяць праводзіць у вымушаных адпачынках. Як патлумачыў нашаму радыё спадар Грабэк, цяжкасьці на прадпрыемстве маюць аб’ектыўны характар. Паводле яго, каб не працаваць на склад, прадпрыемства мусіць скарачаць выпуск прадукцыі.

Цяпер на “Купалінцы” колькасьць работнікаў складае каля дзьвюх з паловай тысяч чалавек, у той час як фабрыцы для выпуску цяперашніх аб’ёмаў патрэбна ня болей за трыста работнікаў. Наступствам гэтага ёсьць нізкія заробкі на прадпрыемстве.

Дырэктар паабяцаў не ўжываць рэпрэсіяў да ўдзельніц сёньняшняга несанкцыяванага пратэсту.
XS
SM
MD
LG