Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СПЫНІЎ ПРАЦУ МАГІЛЁЎСКІ АЎТАЗАВОД


Марыя Ўсьціновіч, Магілёў

Магілёўскі аўтамабільны завод спыніў сваю працу з-за адсутнасьці грошай. Няма сродкаў, каб набыць мэтал і камплектныя дэталі. Склад гатовай прадукцыі на заводзе поўны, а вось склад мэталу практычна пусты.

Дырэкцыя прагназуе, што вытворчасьці заводу ня будуць працаваць як мінімум тыдзень дзеля эканоміі фінансаў.

Рабочыя і інжынэрна-тэхнічныя супрацоўнікі, якіх на заводзе больш за 4 тысячы, будуць атрымліваць дзьве траціны акладаў. Паводле загаду кіраўніцтва, у верасьні кожны супрацоўнік павінен адбыць у вымушаным адпачынку тыдзень. Падобная сытуацыя на аўтазаводзе была апошнім разам у сакавіку.

Завод вырабляе цяжкую тэхніку для будаўніцтва дарог — скрэпэры і пагрузчыкі, а таксама трактары. Большасьць прадукцыі адпраўляецца ў Расею, і магілёўскі аўтазавод адчувае цяжкасьці з разлікамі за пастаўленую тэхніку.

Увогуле прамысловасьць Магілёўскай вобласьці сёлета ня можа адолець ня толькі прагнозныя паказчыкі разьвіцьця, але і пакуль выйсьці на леташні ўзровень аб’ёмаў вытворчасьці.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG