Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ ЗАКЛІКАЕ АДМЯНІЦЬ КРЫМІНАЛЬНЫЯ АРТЫКУЛЫ ЗА ПАКЛЁП І АБРАЗУ ДЗЯРЖАЎНЫХ АСОБАЎ


Ганна Соусь, Менск

Сёньня Беларуская асацыяцыя журналістаў надрукавала ў газэце “Народная Воля” зварот да грамадзянаў Беларусі з просьбай падтрымаць гэтую ініцыятыву. У газэце зьмешчаны адмысловы блянк. Тыя, хто падтрымліваюць зварот БАЖу аб адмене згаданых артыкулаў, мусяць запісаць у блянку свае імя, дату нараджэньня, адрас, паставіць асабісты подпіс і даслаць у рэдакцыю “Народнай Волі”.

Сабраныя подпісы могуць стаць падставай для заканадаўчай ініцыятывы дзеля адмены гэтых артыкулаў Крымінальнага кодэксу.
XS
SM
MD
LG