Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ГАРАДЗЕНШЧЫНЕ ЎШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ IГНАТА ДАМЕЙКI


Сяргей Астраўцоў, Горадня

У вёсцы Крупава Лідзкага раёну ўсталявалі прысьвечаную Ігната Дамейку мэмарыяльную шыльду, у мястэчку Мір Карэліцкага раёну побач з касьцёлам адноўленая магіла бацькі Дамейкi, а ў Наваградку ўсталяваны памятны знак каля музэя паэта А.Міцкевіча, зь якім І.Дамейка сябраваў.

У вёсцы Мядзьвядка, дзе нарадзіўся славуты навуковец, таксама ўсталявалі памятны знак. Аўтарам і фундатарам гэтых працаў выступіў лідзкі прадпрымальнік і мастак Рычард Груша.

У Міры ў гэты ж дзень адбыліся літаратурныя чытаньні, прысьвечаныя нацыянальнаму герою Чылі І.Дамейку, помнік якому пастаўлены ў чылійскай сталіцы. У Беларусі памяць аб ім сталі ўшаноўваць толькі нядаўна і збольшага на вясковым узроўні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG