Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

БЕЛАРУСКАЯ САЦЫЯЛ-ДЭМАКРАТЫЧНАЯ ПАРТЫЯ (НАРОДНАЯ ГРАМАДА) ПАЧАЛА ЗБОР ПОДПІСАЎ ПАД АДМЫСЛОВАЙ ДЭКЛЯРАЦЫЯЙ


Ул. інф.

Як адзначаецца ў дэкларацыі, пасля нядаўняй заявы Ўладзімера Пуціна і яго ліста на адрас Аляксандра Лукашэнкі ў краіне "пачалася эпідэмія ініцыятываў, зьвязаных з будучыняй беларуска-расейскіх адносінаў". "Многія зь іх наўпрост ці ўскосна накіраваныя на падыгрываньне рэжыму Лукашэнкі і імпэрыялістычным колам Расеі ў дасягненьні іх амбіцыёзных мэтаў і ўяўляюць рэальную пагрозу сувэрэнітэту Рэспублікі Беларусь", – мяркуюць аўтары дэклярацыі.

Паводле слоў лідэра Сацыял-дэмакратычнай партыі Міколы Статкевіча, зьяўленьне гэтага дакумэнта выкліканае заявамі, зробленымі Аляксандрам Ярашуком, Леанідам Сініцыным і Анатолем Лябедзькам.

Гэтую дэклярацыю было напярэдадні прапанавана прыняць Кансультацыйнай радзе апазіцыйных палітычных партый, аднак яе, паводле словаў Статкевіча, заблякавалі Аб'яднаная грамадзянская партыя, Партыя БНФ і Партыя камуністаў.

Лідэр кампартыі Сяргей Калякін заявіў, што зараз гэтае пытаньне разьдзьмувае Лукашэнка, а апазыцыя патрапіла на гэтую вуду і пачынае непатрэбныя спрэчкі. На думку сп-ра Калякіна, нядаўняя публікацыя телефоннай размовы Барыса Нямцова і Анатоля Лябедзькі сьведчыць пра тое, што Расея шукае пераемніка Лукашэнкі, і гэта, паводле Калякіна, вельмі моцны сыгнал для беларускай намэнклятуры.
XS
SM
MD
LG