Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ПАСТАЎШЧЫНЕ ЎСТАЛЯВАЛІ ПОМНІК ФЛАРЫЯНУ ДАНОЎСКАМУ, УДЗЕЛЬНІКУ ПАЎСТАНЬНЯ КАЛІНОЎСКАГА


Ганна Соусь, Менск

Сёлета мінула 100-годзьдзе з часу сьмерці героя. Галоўным рупліўцам у справе стварэньня помніка стаў мастак творчай суполкі “Пагоня”, сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Цыркуноў. Сам помнік быў зроблены на прыватныя ахвяраваньні. Зборам зьвестак пра Фларыяна Даноўскага займаўся мясцовы краязнаўца зь Мядзельшчыны Яська Драўніцкі.

Фларыян Даноўскі двойчы спазнаў Сыбір, куды яго пешшу ганялі ў кайданах у высылку. Ён вытрымаў тысячу ўдараў кіямі, праходзячы праз шарэнгу жандараў; яго падвешвалі да шыбеніцы. Фларыян вытрымаў усе катаваньні, але ня выдаў сваіх паплечнікаў.
XS
SM
MD
LG