Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ МАГІЛЁВА СПЫНІЛІ СТРАЙК


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Падчас свайго сходу на магілёўскім Задняпроўскім рынку прадпрымальнікі казалі, што будуць гандляваць часова наступныя дзесяць дзён. Калі ж улады ня пойдуць ім на саступкі і не задаволяць іхныя патрабаваньні, то яны сыдуць са сваіх працоўных месцаў ужо 20 верасьня.

Прадпрымальнікі папярэдзілі магілёўскія ўлады, што ў верасьні выплацяць падатак толькі за 14 дзён. Паводле іхнага тлумачэньня, да канца верасьня застаецца дваццаць дзён, аднак калі яны будуць працаваць усе гэтыя дні, то прыйдзецца плаціць больш падаткаў, што ім не па кішэні.

Сёньня ж спынены страйк у Асіповічах і іншых раённых цэнтрах Магілёўшчыны. Тамтэйшыя прадпрымальнікі тлумачаць, што ўзгаднілі свае дзеяньні зь менскім кіраўніцтвам.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG