Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗЬМІТРА ДАШКЕВІЧА БУДУЦЬ СУДЗІЦЬ У СЕРАДУ


Любоў Лунёва, Менск

Учора актывісты Маладога Фронту ладзілі пікет ля расейскай амбасады на знак пратэсту супраць анэксіі Беларсуі. Пасьля таго, як Зьміцер Дашкевіч перакінуў пудзіла Пуціна праз агароджу амбасады, усчалася валтузьня зь міліцыянтамі. Зьмітру ўдалося ўцячы, але празь некалькі хвілінаў яго затрымалі. На патрульнай машыне Зьмітра прывезьлі ў цэнтральнае ўпраўленьне міліцыі і доўгі час трымалі. Міліцыянты вагаліся, як складаць пратакол – паводле крымінальнага артыкулу ці адміністрацыйнага. Вырашылі на карысьць апошняга і да суду Зьмітра адпусьцілі.

Сёньня ён сам прыйшоў у суд, але паседжаньня не адбылося па віне міліцыянтаў. Не прыйшлі сьведкі з боку абвінавачваньня.

Разгляд справы перанесены на сераду. Паколькі Зьміцера цягам года каралі за вулічныя акцыі, яму пагражае альбо вялізны штраф (каля тысячы даляраў), альбо арышт ад 10 да 15 сутак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG