Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АНАТОЛЬ ЛЯБЕДЗЬКА ПАТРАБУЕ АД ПРАКУРАТУРЫ ЎЗБУДЗІЦЬ КРЫМІНАЛЬНУЮ СПРАВУ ПА ФАКЦЕ ПРАСЛУХОЎВАНЬНЯ ЯГОНЫХ ТЭЛЕФОННЫХ ПЕРАМОВАЎ


Альгерд Невяроўскі, Менск

Спадар Лябедзька паведамляе, што асобы, якія запісалі ягоную размову са спадаром Нямцовым, учынілі злачынства. Артыкул Крымінальнага кодэксу Беларусі "Парушэньне таямніцы перапіскі, тэлефонных перамоваў, альбо іншых паведамленьняў", прадугледжвае за гэтае злачынства да 2 гадоў пазбаўленьня волі.

Лідэр АГП патрабуе ад пракуратуры распачаць крымінальную справу, прызнаць яго пацярпелым, а таксама выявіць асобаў, якія праслухоўвалі ягоныя размовы, і прыцягнуць іх да крымінальнай адказнасьці.

Нагадаем, што днямі з падобнай заявай да генэральнага пракурора Расеі Ўладзімера Ўсьцінава зьвярнуўся лідэр СПС Барыс Нямцоў.
XS
SM
MD
LG