Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: ЯКІЯ ПЕРАДАЧЫ ПРАГУЧАЦЬ У НАШЫМ ЭФІРЫ Ў СУБОТУ І НЯДЗЕЛЮ</font>


Ул. інф.

“Палітычная геаграфія”: “Купляйце беларускае!” альбо Каханьне на экспарт. 7 верасьня

Тэма адмысловага выпуску перадачы “Палітычная геаграфія” – прастытуцыя. Беларускіх жанчынаў, якія займаюцца гэтай найстаражытнейшай прафэсіяй, можна сустрэць па ўсёй Эўропе, ды й ня толькі. Гандаль жывым таварам, як і гандаль зброяй, – ці не апошнія віды экспарту зь Беларусі, якія зараз працьвітаюць на тле агульнага заняпаду эканомікі краіны. Аб тым, якія маштабы набыла гэтая зьява і што думаюць пра свой занятак самі беларускія эмігранткі – вы пачуеце ў рэпартажах нашых карэспандэнтаў з Масквы й Варшавы.

Перадачу “Купляйце беларускае” ў рубрыцы “Палітычная гэаграфія” слухайце на хвалі “Свабоды” у суботу, 7 верасьня. Адмысловы выпуск перадачы вядзе Віталь Тарас.


“Вострая брама”. 8 верасьня

Адам Мальдзіс назваў Беларусь краінай клясычнага тэрарызму. Магчыма, з гледзішча дня сёньняшняга прафэсар і ня меў рацыі. Але варта згадаць гісторыю – партызанскую "рэйкавую вайну", "узорны" тэракт Сяргея Прытыцкага ў польскім судзе, бамбамётаў Івана Пуліхава і Ігната Грынявіцкага, біяграфічную і літаратурную спадчыну Кастуся Каліноўскага... У новай перадачы "Вострая брама" размова пойдзе пра праявы тэрарызму ўвогуле і таго, што схаваны ў самой беларускай мэнтальнасьці; вы пачуеце гутаркі з тэарэтыкамі і практыкамі сучаснага тэрарызму, а таксама – пра беларускія карані Аль-Кайды – арганізацыі, якая год таму правяла тэрарыстычную атаку супраць ЗША. Першым угодкам авіяцыйнага налёту на Вашынгтон і Нью-Ёрк прысьвячаецца.


"Праскі акцэнт". 8 верасьня

Год таму, 9 верасьня у Беларусі прайшлі прэзыдэнцкія выбары. Якія высновы з паразы на выбарах зрабіла для сябе апазыцыя? Ці апраўдала сябе тактыка спаборніцтва з Аляксандрам Лукашэнкам на так званым “інтэграцыйным полі”? І наколькі паўплывалі на хаду падзеяў у Беларусі цягам апошняга году напад 11 верасьня ў ЗША ды ўсясьветная антытэрарыстычная кампанія?

Гэтыя пытаньні абмяркоўваюць у перадачы “Праскі акцэнт” намесьнік старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі Народная Грамада Ўладзімер Нісьцюк, сябра палітрады АГП, галоўны рэдактар часопісу “Адкрытае грамадзтва” Міхал Пліска і аналітык нашага радыё Ян Максімюк. Падрыхтаваў і вядзе гутарку за круглым сталом Віталь Тарас.


“ Беларускі дыялёг на Інтэрнэце”. 8 верасьня

У перадачы:

- Як празь Сеціва можна зьвязвацца з асуджаным журналістам Міколам Маркевічам?

- Новая Інтэрнэт газэта “Беларускія навіны” – цяпер штодня, круглыя суткі. Шырокае кола экспэртаў, зручны дызайн.

- Напярэдадні восеньскага прызыву. Служыць ці не служыць? Адмысловая старонка ў Інтэрнэце, прысьвечаная праблемам службы ў войску.

- Гаспадары Інтэрнэт-кавярняў скардзяцца на адсутнасьць прававой базы, што бараніла б ад шматлікіх прэтэнзіяў чыноўнікаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG