Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІКОЛУ МАРКЕВІЧУ СЬНІЦЦА КАЛОЖА


Алена Ціхановіч, Прага

З запытам ён таксама зьвярнуўся у раённы аддзел адукацыі. Сёньня я па тэлефоне гутарыла зь Міколам Маркевічам, і першае, што папрасіла яго – пералічыць, па якіх спэцыяльнасьцях ён бы мог працаваць:

(Маркевіч: ) “Я мог бы працаваць настаўнікам рускай мовы і літаратуры, настаўнікам беларускай мовы і літаратуры, настаўнікам гісторыі, настаўнікам фізкультуры, бо маю спартыўны разрад. Я мог бы працаваць у рэдакцыі раённай газэты “Асіповіцкі край”. Аднак на вялікі жаль, аказалася так, што ёсьць непісанае правіла, што “нядобранадзейны” настаўнік, “палітычна шкодны” журналіст проста-напраста непатрэбны, нягледзячы на ягоную адукацыю, кваліфікацыю і нягледзячы на ніякія стараньні”.

(Карэспандэнтка: ) “Як вы ўжо ўладкаваліся ў Асіповічах? Я маю на ўвазе побыт?”

(Маркевіч: ) “Побыт… спартанскі. Усё падпарадкоўваецца рэжыму гэтай установы. Пад’ём у 6.30, спаць трэба класьціся ў 22.30, абавязковыя кантрольныя гадзіны для адзначэньня– 19.00 і 22.00. Калі ты не працуеш, то павінен сядзець там за краткамі альбо хадзіць шукаць працу.

Я жыву яшчэ з адным хлопцам, завуць яго Міша Бабіцкі, яму 23 гады, другая судзімасьць, сядзіць за кватэрны крадзеж”.

(Карэспандэнтка: ) “Яшчэ асабістыя пытаньні, калі дазволіце. Усе ведаюць па сабе, што калі чалавек раптам з дому перасяляецца ў іншае месца, прыходзяць нейкія асаблівыя сны… Вам сьніцца нешта на новым месцы?”

(Маркевіч: ) “Якраз не. Вельмі стамляюся, у пошуках працы прыходзіцца дзясяткі кілямэтраў накручваць па Асіповічах, і калі падыходзіць час – проста мярцьвецкі сон. Адзін раз мне прысьнілася Каложа, царква нашая – вечаровы час, сядае сонейка… Гэта было ў першы дзень майго побыту тут”.

(Карэспандэнтка: ) “Ці ёсьць у вас магчымасьць неяк кантактаваць з вашай сям’ёй?”

(Маркевіч: ) “Так, я практычна кожны дзень тэлефаную жонцы, адзін толькі раз ня здолеў у сувязі з гэтым строгім рэжымам. Вельмі сумую па дачцэ, яна ў мяне пайшла ў 8-мы кляс школы-гімназіі №30 у Горадні. Сын зараз пайшоў на практыку на Гарадзенскі шклозавод, у брыгаду электрыкаў. Учора ён узахлёб расказваў пра тое, як яму далі нейкую схему зрабіць. Мы размаўляем, будуем нейкія пляны, вельмі рвецца жонка прыехаць сюды, у Асіповічы, на што я адказваю: калі ласка, пачакай, пакуль будзе больш-менш вядома, як я ўладкуюся, бо сёньня гэта стан поўнай няпэўнасьці ў тым, што будзе заўтра”.
XS
SM
MD
LG