Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗЬМІЦЕР ІВАНОЎСКІ АБВЕСЬЦІЎ ГАЛАДОЎКУ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Зьмітра Іваноўскага затрымалі 8 ліпеня з удзельнікамі ланцуга неабыякавых людзей. Дзесяць чалавек трымалі партрэты Зьмітра Завадзкага. Міліцыя палічыла, што яны наладзілі несанкцыяваны пікет.

Сп-ра Іваноўскага судзілі апошнім зь іх. Абвінавачаны даводзіў, што дапамагаў міліцыянтам шукаць Зьмітра Завадзкага. Каля будынка міліцыі цэлы стэнд з фатаграфіямі тых, хто зьнік. У іхных пошуках міліцыя якраз спадзяецца на дапамогу грамадзянаў.

Судзьдзя Дземчанка, аднак, вырашыў, што віна Іваноўскага даказаная і што парушыў ён адміністрацыйны кодэкс паўторна на працягу году. Летась яго пакаралі штрафам за выступ на тым месцы, дзе стаяў разбураны савецкай уладай касьцёл.

Гэтым разам Зьмітра Іваноўскага суд пакараў 10 суткамі арышту. Яго адразу забрала міліцыя. Ён пасьпеў сказаць, што будзе за кратамі зь першага дня галадаць.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG