Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Беларуская Атлянтыда”

“Ня бi каня, не зьневажай слугi, ня злуй жонкi”, – гэтак раiла старая шляхецкая прымаўка таму, хто хацеў жыць спакойна. Ад каня залежала часам жыцьцё рыцара, месца жонкi ў ягоным жыцьцi таксама зразумелае. А якую ролю адыгрываў слуга, чаму менавiта ён трапiў у гэтую трыяду старасьвецкай жыцьцёвай мудрасьцi? А таму, што жыцьцё нават не самага багатага шляхцiца, ня кажучы ўжо пра магната, у старажытнай беларускай дзяржаве – Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм – ад першага да апошняга дня цякло у шчыльным кантакце з рознага кшталту слугамi, што i называлася “дваром”.

У чарговай перадачы цыклю “Беларуская Атлянтыда” аўтар Вячаслаў Ракiцкi i гiсторык культуры Вацлаў Арэшка размаўляюць пра складаную сыстэму “двару” беларускай шляхты за часы “залатой шляхецкай легенды”.


“Сучасныя мэмуары”: “Доўгая дарога дадому” Васіля Быкава

Сусьветна вядомы пісьменьнік, які жыве ў часовай эміграцыі ў Нямеччыне, упершыню зьвярнуўся да жанру мэмуараў. Як прыходзілі задумы кніг, што рабіла зь імі цэнзура, хто быў злым геніем беларускай літаратуры, што рабіў Быкаў і яго сябры ў пераломныя моманты навейшай гісторыі? Чытае аўтар.

Перадача “Сучасныя мэмуары” ў эфіры кожны панядзелак, сераду, пятніцу і нядзелю.


“Паштовая скрынка-111”

У заўтрашняй праграме вы пачуеце фрагмэнты лістоў, якія даслалі на “Свабоду” Яўгенія Казлова з Воршы, Мікалай Сакевіч з Калінкавічаў, Канстанцін Міронаў, Віктар Скараход і Генадзь Банкевіч зь Менску. У лістах, якія чытае і камэнтуе вядучы праграмы Валянцін Жданко, слухачы гэтым разам:

- згадваюць падзеі верасьня 2001 года, калі міжнародныя тэрарысты ўчынілі напад на Злучаныя Штаты Амэрыкі, а ў Беларусі ў выніку не прызнаных заходняй супольнасьцю выбараў пры ўладзе застаўся Аляксандар Лукашэнка;

- разважаюць пра наступствы і прычыны пагаршэньня стасункаў паміж беларускім кіраўніцтвам і маскоўскім Крамлём;

- распавядаюць пра тое, да якіх вынікаў прывяло скарачэньне фінансаваньня дзіцячых дашкольных установаў у Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG