Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АФІЦЫЙНЫ МЕНСК ПРАПАНОВАЎ ПУЦІНА НЯ БАЧЫЎ


Ул. інф.

Блахін у сваю чаргу паведаміў, што ён атрымаў ад прэзыдэнта Пуціна даручэньне “мацаваць дружбу і братэрства паміж расейскім і беларускім народамі”.

Як мы паведамлялі, напярэдадані Ўладзімер Пуцін накіраваў Аляксандру Лукашэнку прапанову стварыць рабочую групу, якая разгледзела б тры варыянты далейшай інтэграцыі Беларусі й Расеі – шляхам стварэньня адзінай дзяржвы, паводле мадэлі Эўрапейскага Зьвязу ці на аснове існуючай саюзнай дамовы. Згодна з расейкімі СМІ, пасланьне прэзыдэнта перадаў першы намесьнік міністра замежных справаў Расеі Валеры Лашчынін, які прыбыў зь візытам у Менск.

Аднак, прэсавы сакратар беларускага МЗС Павал Латушка паведаміў, што пакуль ніякага ліста ў міністэрстве ня маюць. Учора прэсавы сакратар прэзыдэнта Натальля Пяткевіч паведаміла нашаму карэспандэнту, што нават ня чула пра існаваньне такога пасланьня ад Пуціна. Пакуль застаецца незразумелым, ці адсутнасьць афіцыйнай рэакцыі Менску на прапановы Крамля ёсьць вынікам бюракратычнай затрымкі, ці ўсьвядомленай пазыцыяй.
XS
SM
MD
LG