Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МАРКЕВІЧУ І МАЖЭЙКУ НЕ ДАЗВОЛІЛІ ПРАЦАВАЦЬ ЖУРНАЛІСТАМІ


Ул. інф.

Нагадаем, што адзін з журналістаў накіраваны адбываць свой тэрмін у Асіповічы, а другі у Жлобін. Нягледзячы на тое, што у рэдакцыі газэты “Асіповіцкі край” шмат вакансіяў – там не хапае двух карэспандэнтаў, фатографа і шафёра – Міколу Маркевіча на працу не ўзялі. Сп. Маркевіч зьвярнуўся таксама у раённы аддзел адукацыі, каб уладкавацца настаўнікам.

Павал Мажэйка таксама спадзяваўся працягваць журналісцкую працу – бо забароны на прафэсію ён ня мае. Аднак начальнік Жлобінскай папраўчай установы забараніў Мажэйку ўладкоўвацца ў газэту. Паўлу застаецца шукаць працу ў будаўнічых арганізацыях.

Інтэрнэт-выданьне газэты “Пагоня” зьмяшчае весткі ад высланых журналістаў. На сайце можна прачытаць лісты Міколы Маркевіча з так званай асіповіцкай хіміі, тут таксама змешчаныя паштовыя адрасы журналістаў, на якія ім можна накіроўваць карэспандэнцыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG