Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КРЭМЛЬ ХОЧА ПАЧУЦЬ АФІЦЫЙНЫ АДКАЗ ЛУКАШЭНКІ НА СВАЕ ПРАПАНОВЫ


Юры Дракахруст, Прага

Ці то Масква зрабіла крок наперад, убачыўшы, што яе першасная звышінтэграцыйная прапанова для Беларусі цалкам непрымальная, ці запрашэньне ўвайсьці ў склад Расеі ўжо выканала сваю ролю, сарваўшы з Лукашэнкі маску інтэгратара?

Ня выключана, што сёньняшняе пасланьне – гэта працяг ранейшай лініі. Варта заўважыць, што нягледзячы на незалежніцкія прамовы Лукашэнкі, на шматлікія крытычныя камэнтары беларускага афіцыёзу, афіцыйнага адказу Менску на прапановы Пуціна ад 14 жніўня дагэтуль не было. Дакладней, не было патлумачана, чаго ж афіцыйны Менск хоча, калі ня хоча далучацца да Расеі. Калі такі афіцыйны адказ зьявіцца, Масква можа працягваць тлумачэньне, што Лукашэнка – аніякі не інтэгратар.

У гэтым жа рэчышчы – і просьба, што ўтрымліваецца ў лісьце Пуціна, неадкладна адказаць на ягоную прапанову аб паскораным пераходзе Беларусі на расейскі рубель. Тая тэндэнцыя – адкажыце, так бы мовіць, не праз “Советскую Белоруссию”, а на афіцыйнай паперы з гербом.
Па-першае, Лукашэнку давядзецца менавіта так і адказаць, і самому адмовіцца ад няпэўнасьці, якая заўсёды была нейбольш спрыяльным асяродзьдзем для ягоных інтэграцыйных гульняў. Па-другое, на хаду далейшых перамоваў пра варыянты інтэграцыі будзе істотна ўплываць афіцыйная адмова Лукашэнкі прыняць варыянт далучэньня да Расеі.
XS
SM
MD
LG