Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЧАРГОВЫ АКТ ВАНДАЛІЗМУ Ў КУРАПАТАХ


Ганна Соусь, Менск

Пра гэта паведаміў сёньня Радыё Свабода актывіст Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімер Юхо. Ён разам зь іншымі сябрамі партыі штодня дзяжурыць ва ўрочышчы з раніцы і прыкладна да 8 гадзіны ўвечары.

Гэта ўжо ня першы акт вандалізму ў Курапатах пасьля заканчэньня кругласутачнай вахты памяці моладзі, якая доўжылася больш за восем месяцаў.

У чэрвені невядомыя вандалы зьнішчылі мапу мэмарыялу, у ліпені былі пашкоджаныя два крыжы з Курапацкай крыжовай алеі. Ні па адным з гэтых фактаў вандалізму на тэрыторыі помніку гісторыка-культурнае спадчыны ўлады не правялі належнага разьбіральніцтва.
XS
SM
MD
LG