Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СУД НЕ ЗАДАВОЛІЎ ГРАМАДЗЯНСКІ ПАЗОЎ АДВАКАТКІ ВЕРЫ СТРАМКОЎСКАЙ


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Вядомая адвакатка і праваабаронца Вера Страмкоўская спрабавала спагнаць 75 мільёнаў рублёў са сьледчага Смаленцава, а таксама сьледчага камітэта Міністэрства ўнутраных справаў і магілеўскай пракуратуры. У гэтую суму Страмкоўская ацаніла маральныя страты, нанесеныя ёй узбуджэньнем супраць яе крымінальнай справы ў 1999 годзе. Праз год абвінавачваньні супраць Страмкоўскай былі зьнятыя, але ўсё адно суд палічыў яе прэтэнзіі да сьледзтва і пракуратуры неабгрунтаванымі.

Пасьля двухгадзіннага разгляду судзьдзя Леанід Ясіновіч пазоў Страмкоўскай адхіліў і вырашыў, што яна мусіць заплаціць 50 тысячаў рублёў на судовыя выдаткі.

Нагадаем, калі два гады таму сьледчы Смаленцаў падаў у суд на адвакатку Стамкоўскую, абвінаваціўшы яе ў абразе гонару й годнасьці, судовае разьбіральніцтва цягнулася амаль год і завершылася перамогаю сьледчага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG