Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭДУАРД МАЛАФЕЕЎ ЗАСТАЕЦЦА КІРАВАЦЬ БЕЛАРУСКАЙ ФУТБОЛЬНАЙ ЗБОРНАЙ


Ігар Карней, Менск

Сёньня ж на базу зборнай у Стайках пад Менскам прыбыла дэлегацыя дзяржаўных чыноўнікаў на чале зь віцэ-сьпікерам палаты прадстаўнікоў Уладзімерам Канаплёвым. Афіцыйныя асобы гэтаксама ўпрошвалі Малафеева не пакідаць зборную напярэдадні адказнага адборнага турніру Чэмпіянату Эўропы.

Малафееў пагадзіўся і нават падзякаваў журналістам, якія крытыку зьмянілі на пасьлядоўны аналіз дасягненьняў Малафеева як трэнэра.

Тым часам у структуры кіраўніцтва Беларускай фэдэрацыі футболу рыхтуюцца кадравыя зьмены. Замест ранейшага прэзыдэнта Фэдэрацыі Рыгора Фёдарава Аляксандар Лукашэнка вылучае ўжо згаданага Ўладзімера Канаплёва. І хоць загадам Лукашэнкі справаздачная канфэрэнцыя перанесеная зь верасьня ажно на сьнежань, капітан футбольнай зборнай парлямэнтароў Уладзімер Канаплёў ужо рыхтуецца прыняць футбольныя справы краіны.
XS
SM
MD
LG