Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

КОЗІК ПРЫВЁЗ У БАГДАД АСАБІСТЫ ЛІСТ АЛЯКСАНДРА ЛУКАШЭНКІ ДА САДАМА ГУСЭЙНА


Юры Дракахруст, Прага

Садам Гусэйн заявіў, што варожасьць ЗША да Іраку тлумачыцца іх намерам узяць пад свой кантроль нафтавыя запасы Сярэдняга Ўсходу. “Амэрыка спадзяецца, што калі яна зьнішчыць Ірак, то яна будзе кантраляваць нафту Сярэдняга Ўсходу, якая скаладае 65% ўсясьветных запасаў нафты”. Гэтую заяву ірацкі лідэр зрабіў падчас сустрэчы зь Леанідам Козікам, старшынём Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Хаця сп-р Козік фармальна і не зьяўляецца зараз афіцыйным прадстаўніком Беларусі, аднак працягвае выконваць даручэньні кіраўніка краіны. Як паведамляе агенцыя Reuters, сп-р Козік прывёз у Багдад асабісты ліст Аляксандра Лукашэнкі да Садама Гусэйна.
XS
SM
MD
LG