Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСЫ ДЫЯСПАРЫ БУДУЦЬ ТЛУМАЧЫЦЬ АМЭРЫКАНСКІМ ПАЛІТЫКАМ НЕБЯСЬПЕКУ ПУЦІНСКІХ ПРАПАНОВАЎ


Сяргей Навумчык, Нью-Брансьвік

Удзельнікаў сустрэчы таксама вітала старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла і сьпікер Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня Сямён Шарэцкі, які ўжо больш за 2 гады жыве ў Кліўлендзе, штат Агаё. Апроч гэтых выступаў, адбылася шырокая дыскусія пра тое, як павінны ЗША ставіцца да апошніх ініцыятываў расейскага прэзыдэнта Пуціна што да анэксіі Беларусі – менавіта слова “анэксія” ўжываецца ў выступах прамоўцаў. Старшыня нью-ёркскага аддзелу Беларуска-амэрыканскага задзіночаньня Віталь Зайка зазначыў, што ЗША падтрымліваюць дэмакратызацыю Беларусі, але праблемы нацыянальных каштоўнасьцяў, праблемы беларускай мовы і нацыянальнай культуры доўгі час застаюцца па-за ўвагай ЗША. Вітаўт Кіпель, першы намесьнік старшыні Рады БНР і дырэктар Інстыту навукі і мастацтва ў Нью-Ёрку адзначыў, што адзіны правільны шлях для заходніх палітыкаў у разуменьні пэрспэктываў Беларусі – і на гэтым павінна настойваць беларуская дыяспара – гэта стварэньне беларускай нацыянальнай дзяржавы, і менавіта гэтага трэба дамагацца.

Удзельнікі сустрэчы спасылаліся на законапраект “Акт аб дэмакратыі ў Беларусі”, які літаральна празь некалькі тыдняў будзе прымацца ў Кангрэсе ЗША. І калі гаварыць пра стаўленьне ЗША да апошняга – магчыма, уяўнага – канфлікту паміж Менскам і Крамлём, то спасылаюцца на палажэньне гэтага законапраекту, у якім адзначаецца, што ЗША жыцьцёва зацікаўленыя ў незалежнасьці і сувэрэнітэце Беларусі і ў яе інтэграцыі ў супольнасьць дэмакратычных дзяржаваў, і Кангрэс заклікае ўраж Расейскай Фэдэрацыі ужыць свой уплыў для заахвочваньня разьвіцьця дэмакратыі ў Беларусі.

Адбылося таксама паседжаньне прэзыдыюму Рады БНР, галоўным вынікам якога можна назваць рашэньне правесьці ў найбліжэйшым часе сустрэчы з сэнатарамі, кангрэсмэнамі, а таксама ў Дзярждэпартамэнце для таго, каб давесьці амэрыканскім палітыкам усю небясьпеку плянаў, выказаных прэзыдэнтам Пуціным у дачыненьні да Беларусі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG