Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

РАСПАЧЫНАЕЦЦА "ВОСЕНЬ ПОЛЬСКАЙ КУЛЬТУРЫ"


Ганна Соусь, Менск

"Мы ня хочам, каб польская культура асацыявалася для беларусаў толькі з Марыляй Радовіч, гуртом "Чырвоныя гітары" і стужкай "Чатыры танкісты й сабака". Мы нічога ня маем супраць іх, але за гэты час у польскай культуры шмат зьмянілася", – зазначыў Часовы Павераны ў справах Польскай Рэспублікі ў Беларусі Марэк Буцько.

У Беларусь прыедуць знакамітыя польскія рэжысэры – Кшыштаф Занусі з прэм'ерай фільма "Дадатак", Ежы Кавалеровіч – таксама з прэм'ерай стужкі "Quo vadis" паводле рамана Генрыха Сянкевіча. Знакаміты прыватны тэатар "Бюро падарожжаў" з Познані будзе даваць вулічныя спэктаклі ў менскіх парках, у філярмоніі выступіць усясьветна вядомы джазавы квартэт Томаша Станько. Адным з арганізатараў "Восені польскай культуры" стаў Польскі інстытут у Менску. Паводле ягонага дырэктара Цэзарыя Карпіньскага, яшчэ восем гадоў таму існавала дамова аб стварэньні адпаведнага Беларускага інстытуту ў Варшаве, які б знаёміў палякаў са здабыткамі беларускай культуры. "Мы даўно чакаем, калі ў Варшаве распачне сваю дзейнасьць Беларускі інстытут. Шкада, што яго дагэтуль няма", – зазначыў Цэзарый Карпіньскі.
XS
SM
MD
LG