Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЗУБРЫ” ТРЫМАЮЦЬ ГАЛАДОЎКУ НА АКРЭСЬЦІНА, А СУДЫ НАД КРЫШНАІТАМІ АДКЛАДАЮЦЦА З-ЗА МІЛІЦЫЯНТАЎ


Любоў Лунёва, Менск

Яўген Афнагель, якога ўчора прывезьлі ў гэтую сумнавядомую ўстанову, таксама абвясьціў галадоўку на знак пратэсту супраць прысуду. Яго пакаралі арыштам на 10 сутак за антырасейскі пікет ля помніка Марату Казею.

Таксама сёньня супрацоўнікі міліцыі ўправы ўнутраных справаў Цэнтральнага раёну Менску прывезьлі ў суд пяцёх індуістаў. Суды не адбыліся па віне міліцыянтаў. Нагадаю, пра што гаворка...

Каля двух дзясяткаў сяброў індуісцкай суполкі “Шава-Шакта” затрымалі 18 жніўня пад час правядзеньня пікету пад лёзунгамі: “Не -- дзяржаўна-праваслаўнаму тэрору ў Беларусі!” і “Свабоду рэлігійным мяншыням!”.

Усіх затрыманых даставілі ў Цэнтральны суд. Там высьветлілася, што міліцыянты няправільна склалі пратаколы й судзьдзя перанесла суды -- пакуль міліцыянты не аформяць пратаколы належным чынам.

Сёньня на пяцёх сяброў суполкі аформілі пратаколы, як трэба. Але й гэтым разам не адбыліся суды па віне міліцыянтаў. Яны папросту не зьявіліся ў суд, каб іх апыталі як сьведкаў з боку абвінавачваньня.
XS
SM
MD
LG