Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДА ПЭЎНЫХ СЬВЕДЧАНЬНЯЎ У СПРАВЕ ЗЬНІКЛЫХ СЬЛЕДЗТВА СТАВІЦЦА “СТРЫМАНА”


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Усяго Ірына Красоўская хадайнічае пра далучэньне да справы дакумэнтаў на 87 аркушах, якія яна і прадставіла. Акрамя вядомых рапартаў генэрала Лапаціка і палкоўніка Алкаева, гэта таксама інтэрвію зьбеглых за мяжу супрацоўнікаў пракуратуры Случака і Петрушкевіча, былога супрацоўніка КГБ Угляніцы, інтэрвію былога намесьніка дзяржаўнага сакратара Кеза ды іншыя матэрыялы, у якіх выказваецца вэрсія пра датычнасьць да зьнікненьня Анатоля Красоўскага і Віктара Ганчара высокапастаўленых чыноўнікаў.

Ірына Красоўская заявіла пра сваё хадайніцтва падчас допыту, які сама і ініцыявала. Яна патлумачыла Радыё Свабода, што яе мэта – падштурхнуць сьледзтва і прадэманстраваць сапраўдны намер пракуратуры.

(Красоўская: ) “Калі я афіцыйна прашу далучыць гэтыя дакумэнты і паказваю, што яны ёсьць, то, можа, гэта падштурхне сьледчых на правядзеньне допыту асобаў, якія названыя ў дакумэнтах”.

Нагадаем, у рапартах Лапаціка і Алкаева, а таксама ў выказваньнях сьледчых пракуратуры Случака, Петрушкевіча і супрацоўніка КГБ Угляніцы фігуруюць прозьвішчы цяперашняга генэральнага пракурора Віктара Шэймана, міністра ўнутраных справаў Уладзімера Навумава, былога міністра Ўладзімера Сівакова, былога камандзіра спэцназу СОБР Паўлічэнкі ды ягоных падначаленых. Зьвесткі пра іхную магчымую датычнасьць да зьнікненьняў дзяячоў апазыцыі былі агалошаныя больш як год таму, але дагэтуль згаданыя асобы сьледзтвам не дапытаныя.

“Калі мае хадайніцтвы задаволяць і далучаць дакумэнты да справы, то прыйдзецца дапытваць Шэймана і ўсіх астатніх. А калі не, то стане відавочнай пазыцыя сьледзтва і пракуратуры”, – кажа Ірына Красоўская.

Рашэньне сьледчага Ўладзімера Чумачэнкі адносна хадайніцтва Ірыны Красоўскай стане вядомае пры канцы тыдня. Паводле словаў Красоўскай, сьледчы выслухаў яе просьбу “стрымана”...
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG